Кандрат Крапіва: жыццёвы і творчы шлях

5 сакавіка споўнілася 130 гадоў з дня нараджэння беларускага драматурга, празаіка, сатырыка, паэта, перакладчыка, акадэміка АН БССР, народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы (1896-1991). Кандрат Крапіва – выдатны творца сатыры, адзін з найвыдатнейшых беларускіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя, які значна ўзбагаціў нацыянальную літаратуру разнастайнымі па жанры і тэматыцы творамі.

Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя А.П.Гайдара правяла для наведвальнікаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Бобруйска” літаратурны партрэт “Кандрат Крапіва: жыццёвы і творчы шлях”.

 Падчас паказу электроннай прэзентацыі “Зброяй сатыры, зброяй праўды” юнакі і дзяўчаты даведаліся, што асаблівую вядомасць Кандрату Крапіве прынесла драматургія. Так, камедыя “Хто смяецца апошнім”, створаная ў 1939 годзе, атрымала шырокую папулярнасць, была пастаўлена ў многіх тэатрах і экранізавана кінастудыяй “Беларусьфільм”. У 1951 годзе за п’есу “Пяюць жаваранкі” пісьменнік быў удастоены Дзяржаўнай прэміі СССР, а ў 1956 годзе яму прысвоілі ганаровае званне народнага пісьменніка БССР.

Увазе удзельнікаў мерапрыемства былі прадстаўлены урыўкі з дакументальных фільмаў: “Загадкі дзеда Кандрата”, «Сатира писателя вне времени», “Майстар слова і вострай сатыры Кандрат Крапіва”.

Завяршылася мерапрыемства знаёмствам з літаратурай, прадстаўленай на кніжнай выставе “Вялікі сатырык”.

Творчасць Кандрата Крапівы застаецца неад’емнай часткай беларускай культурнай спадчыны, а яго слова і сёння гучыць актуальна і пераканаўча.

IMG-20260305-110703-630 IMG-20260305-110953-097 IMG-20260305-114256-053