Бабуліны казкі

У гарадской бібліятэцы № 8 імя Еўфрасінні Полацкай у межах рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё” адбыліся літаратурныя хвілінкі “Бабуліны казкі”.

Для чытачоў малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту былі падрыхтаваны віктарыны на веданне беларускіх народных казак, такіх як “Зайкава хатка”, “Каза-манюка”, “Два маразы”, “Як курачка пеўніка ратавала”, “Каток – залаты лабок” і інш. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні і атрымлівалі невялікія падарункі. Калі казка была незнаёмай, дзеці абяцалі абавязкова яе прачытаць.

Затым маленькія чытачы знаёміліся з дзіцячымі кнігамі на выстаўцы “Чытаем па-беларуску”, дзе былі прадстаўлены не толькі любімыя народныя казкі, але вершы і апавяданні як сучасных пісьменнікаў, так і класікаў беларускай дзіцячай літаратуры.