Творчая спадчына архітэктара Леаніда Левіна

Архітэктура Беларусі – гэта каменны летапіс краіны, створаны талентам выдатных майстроў, якія спалучалі еўрапейскія тэндэнцыі з нацыянальным каларытам. Ад велічных замкаў мінулага да манументальных ансамбляў савецкага часу – кожная эпоха пакінула сваіх геніяў.

У рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя А.П.Гайдара правяла для чытачоў інфарм-гутарку “Творчая спадчына архітэктара Леаніда Левіна”, прысвечаную 90-годдзю з дня  нараджэння выдатнага творцы.

Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, што пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны многія архітэктары і скульптары займаліся стварэннем помнікаў ахвярам фашызму. Сярод іх прыкметнае месца займае мемарыяльная творчасць Леаніда Левіна.

Увазе чытачоў былі прадстаўлены кнігі, альбомы, артыкулы з перыядычных выданняў, прысвечаныя мемарыялам, якія Л.Левін стварыў самастойна ці ў складзе з іншымі архітэктарамі: “Хатынь”, “Яма”, “Чырвоны Бераг”, “Прарыў” і інш. Падчас гутаркі удзельнікі мерапрыемства даведаліся, што галоўная для нашага горада спадчына архітэктара – мемарыял у Бабруйскай крэпасці “Ахвярам фашызму” – быў завершаны ў 2014 г. пасля смерці бацькі яго дачкой – архітэктарам і мастаком Галінай Левінай і скульптарам Аляксандрам Шаппо.

Леанід Левін успрымаў вайну як найвялікшую трагедыю і асабісты боль кожнага чалавека. Гэтае адчуванне ён пранёс праз усё жыццё і праз сваю шматгранную творчасць.

IMG-20260730-111034-954 IMG-20260730-112143-077 IMG-20260730-112815-259 IMG-20260730-112902-826 IMG-20260730-143442-584

snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake