3 верасня 2026 года напярэдадні Дня беларускага пісьменства і друку ў цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя А. П. Гайдара адбылася інфармацыйная размова «Як да нас прыйшла кніга», каб як мага больш людзей далучаліся да нашай багатай нацыянальнай кніжнай спадчыны. У гэтым годзе фестываль ўжо ў пяты раз адбудзецца ў межах Магілёўскай вобласці – эстафету галоўнага кніжнага свята краіны прыняў самы ўсходні горад Беларусі – Касцюковічы. Край гэты слаўны імёнамі народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова і народнага пісьменніка Івана Чыгрынава, Алеся Пісьмянкова і Аляксея Русецкага і многіх іншых.
Падчас размовы бібліятэкар таксама падрабязна распавядаў і пра тое, які доўгі шлях прайшло слова ад старажытных наскальных малюнкаў і гліняных таблічак да сучасных лічбавых фарматаў. З асаблівай увагай наведвальнікі пачулі цікавыя факты пра першыя берасцяныя граматы, складаную працу манахаў-перапісчыкаў у манастырскіх скрыпторыях і пераканаліся, што вынаходніцтва друкарскага варштата змяніла гісторыю ўсёй Еўропы. Дзеці і дарослыя таксама бліжэй пазнаёміліся са славутымі імёнамі Ефрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны і Васіля Цяпінскага, якія пакінулі глыбокі след у станаўленні беларускай культуры.
Цудоўным дапаўненнем да сустрэчы стала па-майстэрску аздобленая кніжная выстава-прагляд «Беларуская кніга: шляхамі стагодзяў», на якой былі прадстаўлены найбольш яскравыя выданні па-беларуску з фонда нашай бібліятэкі.
Спадзяемся, што надыходзячы Дзень беларускага пісьменства стане для ўсіх не толькі святочным напамінам пра багаты культурны код нашага народа, але і пакажа вартасць роднага слова для кожнага з нас.






















