22 лістапада ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя М.Горкага адбыўся час паэзіі “Свет вялікі і непаўторны”, прысвечаны светлай памяці Святланы Міхайлаўны Басуматравай, якая нарадзілася 80 год таму назад у Мазыры.
Вядомы беларускі пісьменнік Ян Скрыган у адным з артыкулаў напісаў свае ўражанні ад першага знаёмства з творчасцю Святланы Басуматравай: “…даўно ў друку прымеціў нейкае нетутэйшае прозвішча Басуматрава, праўда, з вельмі тутэйшым і ласкавым імем Святлана. Вершы былі мужныя, энергічныя, заўсёды з добрым роздумам, напісаныя спрактыкавана, добраю моваю”.
Бабруйчане маюць права называць С. Басуматраву тутэйшай, сваёй, бо яе лёс цесна звязаны з нашым горадам, бо яна тут жыла і прысвяціла Бабруйску шмат прыгожых вершаў.
Па кнігах С. Басуматравай можна вывучаць беларускую мову, бо ў іх шмат прыгожых слоў, глыбокіх думак, яскравых вобразаў.
З вялікай асалодай бабруйскія паэты чыталі вершы Святланы Басуматравай, бо яны абуджаюць у душы нешта вельмі глыбіннае і трапяткое.
Даруй, матуля,
Доччыну віну,
Якую не заўсёды
Адчуваю.
І рэзкай,
І нястрыманай бываю.
Спытацца пра здароўе
Забываю.
…Не скардзішся,
І толькі як засну,
Ты моўчкі п’еш
Настойку палыну.
На экране быў паказыны відэафрагмент, запісаны ў нашай быбліятэцы, дзе Аляксандр Канстанцінавіч Казак адзначыў паэтычны дар Басуматравай. Увазе удзельнікаў сустрэчы быў таксама прапанаваны відэасюжэт, дзе верш “Сацыялка мая, Сацыялка” чытае экскурсавод Юлія Багдановіч.
Даведацца больш аб жыцці і творчасці Святланы Міхайлаўны Басуматравай можна наведаўшы бібліятэчны сайт bobruisk-library.by, дзе ў раздзеле “Рэсурсы” ёсць база даных “Я вас люблю, я вас любіла людзі…”.
Прапануем вашай ўвазе песню “Успамін”, створаную пры дапамозе штучнага інтэлекту.





























