Гарадская бібліятэка запрасіла ўсіх жадаючых на гадзіну беларускай кнігі “Палёт ў свет цікавых кніг”, падчас якой бібліятэкар нагадала юным чытачам аб тым, што кніга робіць наша жыццё ярчэй і багацей. Затым дзеці з вялікім задавальненнем адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны, у гульнёвай форме адгадвалі з якога твора той, ці іншы герой, паспрабавлі сябе ў ролі перакладчыкаў, а па прачытаных урыўках пазнавалі не толькі творы, але і іх аўтараў.
Бібліятэкар правяла для прысутных агляд-знаёмства “Знайдзі хвілінку – прачытай навінку”, на старонках якіх дзяўчынкі і хлопчыкі са школьнага лагера знайшлі для сябе шмат цікавага, павучальнага і пазнавальнага. Юныя чытачы выцягвалі задані і адказвалі на беларускай мове. Патрэбна было закончыць прыказку, перакласці на беларускую мову словы, пазнаць казачнага героя і казку, назваць беларускіх пісьменнікаў, прачытаць верш на беларускай мове, адгадаць загадку і інш. А напрыканцы была паказана тэатралізаваная беларуская народная казка ” Каза- манюка”.





























