Рубрика: ДБ №6 им.Н.А.Островского

Гучы гоман беларускі!

21 лютага ў свеце адзначаецца Дзень роднай мовы – свята, якое нагадвае кожнаму з нас, што без роднай мовы немагчыма адчуваць сябе грамадзянінам сваёй краіны, часткай свайго народа. Кожны чалавек павінен  шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру сваёй краіны.

 “Наша мова самая звонкая, пявучая, жывая, непаўторная, ласкавая і самая дарагая для кожнага беларуса…” – такімі словамі Максіма Танка пачалася пазнавальная гадзіна “Гучы гоман беларускі!” у дзіцячай бібліятэцы №6 імя М.А. Астроўскага. У час мерапрыемства вучні 5 класу  ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска”  пачулі і адчулі прыгажосць і мілагучнасць беларускага слова. Бібліятэкар расказала аб важным значэнні мовы ў жыцці чалавека, а асабліва роднай мовы, прапанавала прыняць удзел у конкурсах  “Назаві адным словам”, “Адгадай загадкі” “Пазнай казку па яе пачатку”, згуляць у гульню “Чароўны куфэрак”. Прагучала шмат беларускамоўных прыказак, прымавак, загадак, у якіх адлюстроўваецца старадаўняя мудрасць і душа беларускага народа. І, канешне, звярнуліся да беларускай паэзіі – прагучалі вершы У. Дубоўкі, М. Танка, П. Панчанкі.

З мэтай захавання беларускага слова і папулярызацыі беларускай мовы, для навучэнцаў 1 курса ДУА “БДТЭК” была праведзена акцыя “Размаўляй і натхняй”. Студэнты змаглі паўдзельнічаць у інтылектуальных віктарынах “Ад Каляд да Пакроў”, “Мая родная мова – мілагучнае, звонкае, спеўнае слова”, згуляць у літаратурнае даміно “Сказаў, як звязаў” і г.д.

Навучэнцы даведаліся шмат цікавых фактаў пра беларускую мову, паразмаўлялі на ёй, узгадалі класікаў беларускай літаратуры і тых, хто меў дачыненне да стварэння літаратурнай мовы.

У выніку акцыі можна падкрэслісць: «Мова – наш найдаражэйшы скарб, які мы павінны не толькі зберагчы для нашых нашчадкаў, але і памножыць».

20260220-105512 20260220-105542 20260220-105703 20260220-105822 20260220-110006 IMG-3056 IMG-3058 IMG-3060

Красив в строю, силен в бою!

Праздник защитников Отечества – это праздник настоящих мужчин, а также мальчиков, которые вырастут и станут солдатами. День 23 февраля стал хорошим поводом для воспитания у школьников гордости за наших защитников, чувства патриотизма и долга перед Родиной.

В преддверии праздника постоянные пользователи детской библиотеки №6 им. Н.А. Островского, ученики 4 «Б» класса ГУО «Средняя школа №3 г. Бобруйска», с удовольствием поучаствовали в познавательно – игровой программе «Красив в строю, силён в бою», посвященной празднику настоящих мужчин. Мальчишки и девчонки соревновались в ловкости, силе, сноровке, поближе познакомились с родами войск нашей доблестной Армии и твёрдо решили, как придёт их время, обязательно пойти служить в её ряды.

IMG-3105 IMG-3106 IMG-3107 IMG-3108 IMG-3109 IMG-3110 IMG-3111 IMG-3112 IMG-3114

Время выбрало нас

Более 9 лет продолжалась афганская война (1979 – 1989). И хотя советские войска покинули Афганистан в 1989 году, эхо афганской войны и сейчас продолжает тревожить наши умы и сердца. Не утихает боль и тех, чьи родные и близкие пали в боях или стали инвалидами.

15 февраля в Республике Беларусь отмечается День памяти воинов-интернационалистов. Наш гражданский и нравственный долг – хранить память о тех, чья кровь обагрила далекую афганскую землю, о тех, кто не изменил своему народу, своей Родине и воинской чести.

Ко Дню памяти воинов-интернационалистов в детской библиотеке №6 им. Н.А. Островского был проведен патриотический час «Время выбрало нас», на котором присутствовали  учащиеся 8-х  классов ГУО «Средняя школа №9 г. Бобруйска».

На встречу со старшеклассниками был приглашен председатель Бобруйской государственной организации Белорусского союза ветеранов войны в Афганистане подполковник Марченко Валерий Анатольевич. 37 лет назад для него закончилась эта война, но он помнит каждый день жизни в Афганистане, как будто это было вчера. Не забудутся лица и имена однополчан, не сотрутся из памяти боевые операции, будут всю жизнь вспоминаться горы, пески и сухие жаркие ветра Афганистана. Своими воспоминаниями он поделился с подрастающим поколением и ответил на их вопросы.

1 2 3 5 6 7 8

Запаветы Івана Мележа

Ёсць у беларускай літаратуры асобы, якія ва ўсе часы прыцягваюць да сябе ўвагу і даследчыкаў, і чытачоў. Такой асобай з’яўляецца Іван Паўлавіч Мележ.

Ён валодаў тымі каштоўнымі якасцямі, без якіх няма сапраўднага мастака – цудоўным веданнем жыцця, людзей і мовы свайго народа, зоркай назіральнасцю, патрабавальнай патрабавальнасцю да сябе як пісьменніку-грамадзяніну. Цэнтральнае месца ў творчасці Івана Мележа займае трылогія “Палеская хроніка”. Гэта галоўны яго твор, апавяданне аб блізкім і дарагім пісьменніку родным краі. Ён стварыў народную кнігу, нацыянальную эпапею. Вобразы Ганны, Васіля, Апейкі і іншых герояў сталі ўвасабленнем нацыянальнага характару, вобразамі-тыпамі агульначалавечага гучання. Па значнасці і мастацкай годнасці гэтую трылогію параўноўваюць з “Новай зямлёй”Я. Коласа, раманамі К. Чорнага, “Ціхім Донам” М. Шолахава.

Пра ўсё гэта даведаліся вучні 10 класа ДУА “Сярэдняя школа №9 г.Бабруйска” падчас літаратурнай гадзіны “Запаветы Івана Мележа”, прысвечанай 105-годдзю пісьменніка, якая адбылася ў дзіцячай бібліятэцы №6 імя М.А. Астроўскага. Прысутнічыя паглядзелі буктрэлер і ўрыўкі з фільма “Людзі на балоце”.

Творы І. П. Мележа цікавыя і маладому пакаленню. Маладыя людзі бліжэй пазнаёміліся з літаратурнай спадчынай пісьменніка, зацікавіліся чытаннем яго кніг.

IMG-2953 IMG-2952

Кожная пятніца – роднае, сваё

У Беларусі стартаваў праект “Кожная пятніца – роднае, сваё”, які аб’ядноўвае людзей вакол роднай мовы, нацыянальных каштоўнасцей і якасных айчынных тавараў. Гэта больш, чым проста ідэя – гэта выбар кожнага з нас, які ўмацоўвае нашу краіну і культуру.

Бібліятэкі установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г.Бабруйска” таксама далучыліся да праекта.

Гарадская бібліятэка №16 правяла для навучэнцаў ДУА “Сярэдняя школа №28 г.Бабруйска” пазнавальна-гульнёвую праграму “Ведай беларускае – сваё”. Да мерапрыемства была падрыхтавана інтэрактыўная гульня з пытаннямі аб вядомых беларускіх прадпрыемствах і брэндах, нацыянальных традыцыях, стравах і адзенні.

Для вучняў 3 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 31 г. Бабруйска” адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя “О, край родны, край прыгожы! Мілы кут маіх дзядоў”, прысвечаная Беларусі. Даведацца пра родную краіну заўсёды займальна і цікава.

У гарадской бібліятэцы імя А.С.Пушкіна было праведзена моўнае падарожжа “Кніжныя паліцы з беларускім каларытам”, якое садзейнічала павышэнню цікавасці да беларускай літаратуры і мовы.

З мэтай папулярызацыі літаратурнай спадчыны Беларусі прайшоў цыкл бібліятэчных мерапрыемстваў, прысвечаных беларускім кнігам і пісьменнікам-юбілярам.

Беларускай казцы была прысвечана літаратурная вандроўка  “Сустрэча з казкай”, якая прайшла ў дзіцячай бібліятэцы №6 імя М.А. Астроўскага. На занятку вучні  адгадвалі загадкі, складалі пазлы, гулялі ў беларускія гульні.

У гарадской бібліятэцы № 8 імя Еўфрасінні Полацкай і цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя А.П.Гайдара адбыліся мерапрыемствы да 75-годдзя знакамітага беларускага пісьменніка Міхася Пазнякова. З вялікім задавальненнем дзеці чыталі вершы Пазнякова пра маці, родную мову, герояў Вялікай Айчыннай вайны.

Літаратурны партрэт “Іван Шамякін: чалавек, драматург, майстар” прайшоў у дзіцячай бібліятэцы №5, які пазнаёміў удзельнікаў мерапрыемства з жыццём і  творчай спадчынай пісьменніка.

З чытачамі гарадской бібліятэкі № 12 адбыўся дыялог ля выстаўкі “З любоўю да роднага слова”, на якой прэзентаваліся кнігі беларускіх аўтараў.

На абанеменце цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя М.Горкага прайшла гутарка ля выставы “Як нараджалася беларуская кніга”, прысвечаная 105-годдзю з дня заснавання выдавецтва “Беларусь”. З гутаркі карыстальнікі бібліятэкі даведаліся, што ў розныя гады ў выдавецтве працавалі Цішка Гартны, Міхась Лынькоў, Янка Брыль, Рыгор Барадулін – легендарныя творчыя асобы.

Удзел у праекце “Кожная пятніца – роднае, сваё” падкрэслівае важнасць нацыянальных каштоўнасцей і паказвае багацце беларускай мовы і літаратуры.

16 4-2 4 8-2 8 12 12-1 image 5 5 6-2 6 imageimage

Каляда, каляда, весяліцца грамада

З даўніх часоў на Беларусі існуе самае вясёлае свята – Каляды. Любімай справай нашых продкаў былі святочныя калядаванні. Калядавалі ўсе: і дзеці, і дарослыя, абавязкова ў касцюмах з казой або мядзведзем, з прыпеўкамі хадзілі па хатах і жадалі кожнай сям’і дабрабыту, добрага ўраджаю, здароўя, шчасця…

Нагадаць карыстальнікам аб гэтай слаўнай народнай традыцыі вырашылі работнікі дзіцячай бібліятэкі №6 імя М. А. Астроўскага разам з вучнямі 4 класу ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска”.

Увазе школьнікаў быў прапанаваны ўрок беларускай культуры “Каляда, каляда, весяліцца грамада”. Вучні паглядзелі прэзентацыю “Каб год быў шчодрым …”,  з якой даведаліся пра тое, як нашы продкі святкавалі Каляды. Пад уражаннем убачанага хлопчыкі і дзяўчынкі  пажадалі самі стаць удзельнікамі сапраўднага абраду калядавання. Разам з бібліятэкарам і настаўніцай яны падрыхтавалі інсцэніроўку  “Добры вечар таму, хто ў гэтым даму…”. У дапамогу вучням была арганізавана кніжная выстава “У калядны вечарок” і закладкі са сцэнарыем. Старанна падрыхтаваўшыся,  вучні  паказалі абрад калядавання для сваіх аднакласнікаў.

На свята да гаспадароў завіталі сапраўдныя калядоўшчыкі, якія правялі абрад “ваджэння казы”, якая па веры нашых прашчураў бароніць ад бяды і прыносіць ураджай збажыны.

Усе ўдзельнікі атрымалі святочны настрой, пачаставаліся каляднай ежай, а галоўнае, дакрануліся да мінуўшчыны нашай краіны, пазнаёміліся з лепшымі традыцыямі і абрадамі нашых продкаў.

IMG-2863 IMG-2864 IMG-2865 IMG-2866 IMG-2868 IMG-2869 IMG-2870 IMG-2873 IMG-2875

snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake