У гэтым годзе адзначаем 125 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка НАН БССР Міхася Ціханавіча Лынькова. У Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя А. П. Гайдара для наведвальнікаў летняга школьнага лагера ДУА “Гімназія №3 г. Бабруйска імя Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева)” прайшло мерапрыемства, прысвечанае выдатнаму беларускаму пісьменніку, — літаратурны партрэт “На скрыжаванні падзей і вякоў”. Супрацоўнік бібліятэкі паведаміў пра маладыя гады М. Лынькова: дзяцінства, вучобу ў Рагачоўскай настаўніцкай семінарыі, удзеле ў рэвалюцыі і грамадзянскай вайне ў складзе Чырвонай арміі.
Наведвальнікі бібліятэкі з цікавасцю пачулі пра бабруйскі перыяд у жыцці Міхася Лынькова, які пачаўся ў маі 1925 года з працы ў газеце “Камуніст”, дзе ён спачатку працаваў сакратаром рэдакцыі, а затым адказным рэдактарам. Працуючы ў рэдакцыі, малады пісьменнік уключаецца ў літаратурнае жыццё рэспублікі, становіцца членам аб’яднання “Маладняк”, засноўвае філію гэтай арганізацыі ў Бабруйску, наладжвае выпуск альманаха “Уздым” і штомесячнага дадатку да газеты пад назвай “Вясна”. На старонках газеты друкаваліся яго першыя вершы, фельетоны, апавяданні. Вучні даведаліся таксама, что Міхась Лынькоў быў узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі, у 1962г. яму было прысвоена званне народнага пісьменніка БССР, а ў 1968г. Міхась Лынькой стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа за раман “Векапомныя дні”.
Спадзяемся, знаемства з біяграфіяй гэтага выдатнага беларуса праслужыць узорам паводзін для малодшага пакалення.























































