Рубрика: Буклеты, брошюры

Серия буклетов “Асоба ў культурнай прасторы” (ГБ №8 им. Е.Полоцкой)

 

Бабруйск літаратурны

Бабруйск даў свету цэлую плеяду адораных, таленавітых пісьменнікаў, паэтаў, мастакоў і іншых знакамітых людзей, якія праславілі яго ў стагоддзях. Любоў да роднага горада заўсёды жыла і жыве ў іх сэрцах.

Наш горад немагчыма не любіць! І сваёй любоўю да роднага горада з Вамі гатовы падзяліцца ўраджэнцы Бабруйска: Міхаіл Герчык, Святлана Басуматрава, Эфраім Сэвела, Абрам Рабкіна, Леанід Коваль, Сол Шульман. Пакінулі свае бясцэнныя ўражанні і ўспаміны часоў сваёй маладосці пісьменнікі: Васіль Вітка, Пімен Панчанка, Генадзь Шведзік. Гэта яны ў свой час стваралі незабыўны каларыт Бабруйска.

Прапануем вам пазнаёміцца з матэрыялам па літаратурнай гісторыі горада Бабруйска.

Матэрыял размешчаны ў алфавітным парадку прозвішчаў пісьменнікаў, незалежна ад часу іх жыцця, нацыянальнасці, месца нараджэння і інш.

Буклет прызначаны для бібліятэкараў, настаўнікаў, краязнаўцаў, навучэнцаў, усіх тых, каго цікавіць гісторыя беларускай літаратуры і роднага краю.

860 – ГОДДЗЕ КРЫЖА СВЯТОЙ ЕЎФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ

Святая Прападобная Еўфрасіння Полацкая – вядомая асветніца ХII стагоддзя. Яна стала першай беларускай жанчынай, пра якую загаварыў увесь свет. І хоць з таго часу, калі жыла Еўфрасіння Полацкая, мінула шмат стагоддзяў, нельга згадваць яе імя без пашаны і павагі.

Яна імкнулася да веры, да навучання і, пастрыгшыся ў манашкі, пасялілася ў “галубніцы” Полацкай Сафійскай царквы, дзе чытала і перапісвала царкоўныя кнігі, каб далучаць да ведаў як мага больш людзей. Яна была выдатным арганізатарам, пад яе кіраўніцтвам былі пабудаваны Спаса-Праабражэнская царква, жаночы і мужчынскі манастыры, якія сталі асяродкам асветы ў Полацкім княстве.

У 1161 годзе ювелір Лазар Богша вырабіў для Еўфрасінні Крыж – свяшчэнную рэліквію, сімвал ачышчэння і яднання народа. Складаны, пакручасты і загадкавы лёс Крыжа.

Прапануем вам паспрабаваць “прайсці” 860 крокаў у мінулае, каб прыгадаць лёс помніка нацыянальнай культуры, беларускай святыні – Крыжа Еўфрасінні Полацкай.

Выданне адрасавана навучэнцам школ, гімназій, студэнтам, настаўнікам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.

Единый день памяти А.А.Шогенцукова.

Серия буклетов, посвященных Единому дню памяти А.А.Шогенцукова.

Скачать/просмотреть

Безопасность

Серия буклетов, посвященных Безопасности поведения.

Скачать/просмотреть

Семейное духовно-нравственное воспитание

Серия буклетов, посвященных Семейному духовно-нравственному воспитанию.

Скачать/просмотреть