Ішла Каляда калядуючы

З даўніх часоў на Беларусі існуе самае вясёлае свята – Каляды. Любімай справай нашых продкаў былі святочныя калядаванні. Калядавалі ўсе: і дзеці, і дарослыя, абавязкова ў касцюмах з казой або мядзведзем, з прыпеўкамі хадзілі па хатах і жадалі кожнай сям’і дабрабыту, добрага ўраджаю, здароўя, шчасця… Нагадаць карыстальнікам аб гэтай слаўнай народнай традыцыі вырашылі работнікі дзіцячай бібліятэкі №6 імя М. А. Астроўскага разам з вучнямі 5 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска”. Увазе школьнікаў была прапанавана відэапрэзентацыя “Ішла Каляда калядуючы”, з якой вучні даведаліся пра тое, як нашы продкі святкавалі Каляды. Пад уражаннем убачанага дзеці пажадалі самі стаць удзельнікамі сапраўднага абраду калядавання. Разам з бібліятэкарамі і настаўніцай яны падрыхтавалі свята народнага календара “Каляда, Каляда весяліцца грамада”. У дапамогу пяцікласнікам была арганізавана кніжная выстава “У калядны вечарок” і закладкі са сцэнарыем. Старанна падрыхтаваўшыся, вучні паказалі абрад калядавання для сваіх аднакласнікаў.

На свята да гаспадароў у куток “Сялянская хата”, якi арганізваны ў дзіцячай бібліятэцы, завіталі сапраўдныя калядоўшчыкі, якія правялі абрад “ваджэння казы”, якая па веры нашых прашчураў бароніць ад бяды і прыносіць ураджай збажыны.

Усе ўдзельнікі атрымалі святочны настрой, пачаставаліся каляднай ежай, а галоўнае, дакрануліся да мінуўшчыны нашай краіны, пазнаёміліся з традыцыямі, бытам і абрадамі нашых продкаў.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля