У гарадской бібліятэцы №8 імя Еўфрасінні Полацкай адбыўся чарговы занятак культурна-асветніцкага праекта “Кніжкіна гісторыя”, які быў прысвечаны нашаму першадрукару, вучонаму, выдатнаму асветніку Францыску Скарыне. Занятак прайшоў пад назвай “Францыск Скарына і яго час”. Вучні 3 “А” класса ДУА “Сярэдняя школа № 18 г. Бабруйска” даведаліся пра жыццё Францыска Скарыны, пачатак кнігадрукавання на Беларусі, а таксама пра тое, як ушаноўваецца памяць нашага славутага земляка. У другой часцы мерапрыемства дзеці знайшлі правільную дарогу ў лабірынце “Шлях Скарыны ў Прагу”, складалі пазлы, а таксама размалявалі выяву Скарыны.
Фев 28 2019
Свежие комментарии