Маленькім беларусам пра вялікую Беларусь

Мая Беларусь!

Ты кніга нашага жыцця.

Цябе нястомна, прагна чытаюць

геолагі і археолагі,

гісторыкі і вандроўнікі,

бацькі і дзеці…

                                                           У.Ліпскі

Зямля пад белымі крыламі, сінявокая Беларусь – так вельмі часта называюць нашу родную краіну, якая славіцца сваімі лясамі, рэкамі, азёрами, працавітымі і шчырымі людзьмі. Для юных чытачоў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі імя А.П.Гайдара другі тыдзень дзейнічае выстава “Маленькім беларусам пра вялікую Беларусь”. Кнігі М.Пазнякова, У.Ліпскага, Р.Баравіковай,  Я.Жабко, У.Мазго і іншых пісьменнікаў, якія прадстаўлены ўвазе карыстальнікаў бібліятэкі, запрашаюць у займальную вандроўку па гісторіыі і абшарах Беларусі. Аўтары кніг шчодра дзеляцца любоўю да роднага краю, да яго слаўных жыхароў, захапляюцца прыгажосцю святынь, роднай мовы і непаўторнасцю жывой прыроды. Пасля знаёмства з выдатнымі кнігамі, якія  прадстаўлены на выставе, дзеці сталі больш цікавіцца творамі іншых беларускіх пісьменнікаў аб прыродзе Беларусі, жывёлах і раслінах, аб мінулым і сучасным сваёй роднай краіны.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля