Кніжны настрой

15 верасня ў Дзень бібліятэк супрацоўнікі гарадской бібліятэкі №8 імя Е. Полацкай для сваіх чытачоў, партнёраў і госцей бібліятэкі падрыхтавалі шмат цікавых і пазнавальных мерапрыемстваў. У межах Promo-акцыі «Кніжны настрой» адбылася прэзентацыя мабільнай выставы “Шляхі праваслаўя на тэрыторыі Бабруйскай епархіі”, прадстаўленай аддзелам рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Бабруйскай епархіі. На прэзентацыі прысутнічаў настаяцель Мікола-Сафійскага храма протаіерэй Дзімітрый, спецыяліст аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Бабруйскай епархіі  Баскакава Алена Леанідаўна.

Народны хор ветэранаў працы «Бобруйские зори», вакальная група “Любава” УК «Цэнтра вольнага часу і творчасці г. Бабруйска выканалі канцэртную праграму “Край мой беларускі, край”. Артысты стварылі святочную атмасферу і добры настрой не толькі ўдзельнікам мерапрыемства, але і вялікай колькасці бабруйчан, якія завіталі на бібліятэчную пляцоўку.

На мерапрыемстве прысутнічала ветэран працы Лідзія Іосіфаўна Ясюнас. Яна атрымала шчырыя віншаванні з прафесійным святам, кветкі і музычны падарунак.

На працягу дня працавала выстаўка-настрой «Кніжны букет», праходзіла літаратурна-паэтычнае віншаванне ад чытачоў «Чтение с увлечением» і гульнёвая праграма «Библиотека, книжка, я – вместе верные друзья» .

Прыходце ў бібліятэку: хтосьці – па кніжкі, хтосьці – проста пагутарыць, а хтосьці – каб яшчэ раз паглядзець на пануючую тут прыгажосць і, можа, потым стварыць яе ў сябе дома.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля