Край свой родны абыду, скарбы розныя знайду!

Супрацоўнікі гарадской бібліятэкі № 4 ім. Б.М. Мікуліча для вучняў  2-га “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №31 г. Бабруйска” правялі літаратурны ўрок ”Край свой родны абыду, скарбы розныя знайду! ”

 У кожнага чалавека ѐсць Радзіма, і кожны любіць яе. Любіць месца, дзе нарадзіўся і жыве, любіць родную прыроду, свой народ, любіць сваю родную мову і песні свайго народа. З самага ранняга дзяцінства мы вучымся любіць сваю Радзіму. Разам са словамі “маці”  і “бацька”  мы вымаўляем словы – “наша вуліца”, “наш горад” і “наша краіна”. Наша – гэта значыць ―родная, свая. Сёння дзеці змаглі пачуць пра нашу родную краіну, пра  хараство яе прыроды, пра славутых дзеячоў нашай Бацькаўшчыны. Гучалі песні і вершы на беларускай мове пра нашу  цудоўную краіну – Беларусь! А  любоў да Айчыны, гонар за свой  край не ўзнікаюць самі па сабе, а выхоўваюцца. Самым адметным было знаёмства з самабытнымі традыцыямі беларусаў. Сёння мы разам з дзецьмі адчынілі таямніцы роднага краю.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля