Шлях друкаванага слова

Першыя вераснёўскія дні на Беларусі напоўнены надзвычай прамяністай духоўнасцю.  У аснову яго пакладзена ідэя прапаганды здабытку айчыннай пісьмовай культуры, пераемнасці духоўных традыцый краіны. Гэты дзень дае ўнікальную магчымасць сустрэцца з жывым словам, удзельнікамі творчага працэсу стварэння кніг, газет і часопісаў, аддаць даніну павагі нашым продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі і пісьменства.

         Таму 3 верасня ў бібліятэцы № 4 імя Б. М. Мікуліча, прайшло гістарычнае падарожжа “Шлях друкаванага слова”, прысвечанае Дню беларускага пісьменства.  Бібліятэкар расказала пра гысторыю гэтага свята, бо дзеці павінны абавязкова ведаць, што яно адзначаецца ў гонар Кнігі, Друкаванага Слова, Роднай Мовы.

Сення мы ўзгадваем імёны Кірылы Тураўскага, Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Сімяона Полацкага, Васіля Цяпінскага, Сымона Буднага, Міколы Гусоўскага, Ігната Буйніцкага, Янкі Купалы, Якуба Коласа… Іх няма ўжо, аднак святло іх душ, як святло згаслых у далёкім космасе зорак, працягвае пазначаць нам дарогу ў будучыню.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля