Шмат цікавага і пазнавальнага можна знайсці на старонках бабруйскіх газет. Адна са старэйшых з іх, “Бабруйскае жыццё”, у 2018 г. адзначыла сваё стагоддзе. Ішлі гады, газета выходзіла пад рознымі назвамі, але на яе старонках заўсёды адлюстроўвалася жыццё Бабруйска і яго ваколіц.
Добра вядома, што ў канцы 20-х-30-х гадоў у Бабруйску было адкрыта шмат новых прадпрыемстваў, у тым ліку так званы лясны камбінат.
Вядомы бабруйскі карэспандэнт А. Казак у адным са сваіх артыкулаў напісаў так:
“Але не толькі перадавікоў дрэваапрацоўкі расціў лесакамбінат – разам з рабочай загартоўкай тут атрымлівалі пуцёўкі ў вялікую літаратуру будучыя яе майстры. Урад ці памылюся, калі скажу, што ніводнае прадпремства ў Беларусі не было месцам работы гэтулькіх беларускіх паэтаў”.
Гэта быў як раз той час, калі галоўным рэдактарам газеты “Камуніст” быў М. Лынькоў.
Прапануем вашай ўвазе скрайб-ролік, створаны на аснове артыкула з газеты “Бабруйскае жыцце”, і прысвечаны 110-годдзю з дня нараджэння В. Віткі.
Іншыя ролікі ЦГБ імя М. Горкага можна паглядзець “Укантакце” на нашай старонцы “PROбобруйск”.
Свежие комментарии