У дзіцячай бібліятэцы №5 з мэтай папулярызацыі моўнай і культурнай разнастайнасці і з нагоды дня роднай мовы адбыўся час беларусазнаўства “Узорная вязь роднай мовы”. Пад час мерапрыемства вучням нагадалі, што мова – частка нацыянальнай культуры і гістарычнай спадчыны, што дзякуючы ёй працягваюць існаваць векавыя традыцыі і духоўныя здабыткі беларускага народа.Вучні з дапамогай слайд-прэзентацыі “ Над намі слова ўладар”, віктарыны “ Мовы пяшчотнай сузор’е” і тэматычнай гульні “Незабыўныя радкі” дакрануліся да крыніц роднай мовы, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі і жарты, даведаліся, чаму наша мова жывая, родная і гаваркая. Кніжная выстава “Срэбныя званы матчынай мовы” прапанавала падборку вядомых твораў класікаў беларускай літаратуры. А каб данесці да юных чытачоў прыгажосць і непаўторнасць беларускага слова на працягу мерапрыемства гучалі знакамітыя беларускія мелодыі у выкананні выхаванцаў УА “Дзіцячая школа мастацваў № 2 імя У.У.Алоўнікава” , пад кіраўніцтвам Казловай І.І.
Фев 17 2022
Свежие комментарии