Адданы захавальнік часу

18 лютага споўнілася 100 год з дня нараджэння Міхаіла Андрэевіча Савіцккага – аднаго з выдатных прадстаўнікоў выяўленчага і манументальнага мастацтва Беларусі. У гарадской бібліятэцы імя А.С.Пушкіна была прадстаўлена  арт-вітрына “Адданы захавальнік часу”, прысвечаная жыццю і творчасці гэтага славутага мастака. Постаць Міхаіла Савіцкага ў беларускім мастацтве легендарная,  яго імя даўно стала хрэстаматыйным, а лёс выдатнага творцы цесна пераплецены з лёсам роднай краіны. Міхаіла Савіцкага па праве называлі выдатным майстром мастацтва сучаснасці, сумленнем беларускай інтэлігенцыі, адным з духоўных светачаў грамадства. На арт-вітрыне экспанаваліся выданні, прысвечаныя жыццю і творчаму шляху мастака, альбомы з цыкламі карцін “Беларусь партызанская”, “Лічбы на сэрцы”, “Чорная быль”. Карціны М.Савіцкага для нас сёння ўспрымаюцца як споведзь мастака, дакумент эпохі, які перасцерагае ўсіх нас ад нянавісці і забойства, заклікае  да дабрыні, чалавечнасці і спагады адзін да аднаго. У імя чалавека і яго будучыні, у імя жыцця.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля