Моўныя самацветы

Гарадская бібліятэка №8 імя Еўфрасінні Полацкай  працягвае ўдзельнічаць у рэалізацыі інавацыйнага праекту ў ДУА «Яслі-сад № 44 г. Бабруйска» і ДУА «Яслі-сад № 5 г. Бабруйска» – «Внедрение модели формирования культуры межличностного общения детей дошкольного и школьного возраста на православных традициях и ценностях белорусского народа в условиях государственного двуязычия» (2019-2024гг). Кожны месяц для дашкольнікаў супрацоўнікі бібліятэкі рыхтуюць беларускія скарбонкі “Мы – беларусы” у межах беларускамоўнага праекту “Беларускія традыцыі”.

 “Моўныя самацветы” – пад такой назвай адбылася беларуская скарбонка ў ДУА «Яслі-сад № 44 г. Бабруйска». З дапамогай “Чароўнага кошыка” маленькія выхаванцы садка знаёміліся з беларускай мовай, даведаліся чаму ў нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы і на якіх мовах размаўляюць народы свету.

Дзеці з захапленнем і цікавасцю пагулялі ў гульню “Назаві па-беларуску”, у час якой паўтаралі такія беларускія словы як – парасон, цацкі, сябры, вясёлка, імбрык і інш. Падчас гульні “Родныя словы” разам з бібліятэкарам запісалі на папяровыя кветкі цікавыя беларускія словы і склалі цэлы кветкавы букет.

 Завяршылася мерапрыемства праглядам кніг на беларускай мове “Мова родная мая”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля