Вясёлка – юбілярка

У красавіку 2022 года дзіцячы часопіс “Вясёлка” адзначае вялікае свята – 65-гадовы юбілей. Увесь гэты час “Вясёлка” радавала сваіх чытачоў цікавымі творамі, а яе колеры нязменна ззялі ўсім дзецям краіны Маленства. Гэтае вялікае свята не змаглі абысці супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі №6 імя М.Астроўскага. Для вучняў 3 “Б” класу ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Бабруйска” было падрыхтавана  літаратурнае падарожжа “Вясёлка – юбілярка”. Дзеці пазнаёміліся з часопісам – юбілярам,   з яго рубрыкамі і праектамі. Вася Вясёлкін расказаў аб рэдакцыйнай калегіі, якая стварае кожны нумар часопіса, аб яго заснавальніку – першым рэдактары В. Вітке, і дзеючым рэдактары часопіса У. Ліпскім. Потым Вася Вясёлкін адправіўся з дзеткамі  у  імправізаванае падарожжа на “Смехавозе”. Нават сама Вясёлка завітала да дзяцей у госці і правяла з імі беларускія гульні, конкурсы, разам спявалі і танчылі. Усе вучні з добрым настроем  і часопісамі “Вясёлка” пакідалі бібліятэку. Са святам, дарагая “Вясёлка!”.

https://vk.com/wall-24039022_9226

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля