Вясна – красна

У дзіцячай бібліятэцы № 6 імя М. Астроўскага адбылася  гульнёва-забаўляльная  праграма  “Вясна – красна”, прысвечаная  самай прыгожай  пары  года – вясне.

Вясна – гэта дзіўны час, калі расліны, жывёлы-браты нашы меншыя, птушкі стрэсваюць з сябе зацяжны зімовы сон. У лагчынках і ярах цурчаць сярэбраныя раўчукі. Вясна прыходзіць да нас з ясным  сонцам і цяплом.

На мерапрыемства былі запрошаны ўдзельнікі праекту  “Расцём беларусамі” вучні 2 “А” класу ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска”.

У ходзе занятку да дзяцей завітаў дзядуля Лесавічок. Разам з ім вучні пералічвалі характэрныя  прыкметы вясны, успаміналі прыказкі і прымаўкі пра вясну, актыўна ўдзельнічалі ў разгадванні загадак пра вясну,  крыжаванак, прымалі ўдзел у гульнях і конкурсах.

У даўнія часы на Беларусі дзеці і дарослыя гукалі вясну, каб яна хутчэй прыйшла. Каб вясна пачула, што людзі яе чакаюць, гучна крычалі: “Агу-гу-у! Агу-гу-у! Прыходзь, вясна, хутчэй!”. Так і дзеці, усе разам, пазвалі Вясну-красу. І Вясна прыйшла! Прыгожая, ясная, з цёплай усмешкай і  шчэбетам птушак. Людзі, якія радаваліся прыходу вясны, цеплыні, сонейку, зялёнай траўцы, птушкам, вадзілі карагоды. Дзеці з задавальненнем, разам з Вясной, вадзілі веснавы карагод «Грушка».

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля