Паўтараем, на роднай мове размаўляем

Турнір знаўцаў беларускай мовы “Паўтараем, на роднай мове размаўляем” адбыўся ў дзіцячай бібліятэцы №6 імя М. Астроўскага для ўдзельнікаў праекту “Расцём беларусамі”, вучняў 2 “А” класу ДУА “Сярэдняя школа №9 г.Бабруйска”.

На працягу двух год дзеці чулі беларускую мову, вучыліся самі называць на роднай мове розныя прадметы, вымаўляць ветлівыя словы, чытаць і запамінаць беларускія вершы і казкі. Вучні падзяліліся на 2 каманды “Малыя беларусы” і “Знаўцы роднай мовы” і паўтаралі пройдзены за гэты час матэрыял, праявілі свае веды, кемлівасць і знаходлівасць у розных конкурсах: “Перакладчык”, “Загадкі з вясёлай хаткі”, “Музей народнага побыту”, “Крылатая паштоўка”, успомнілі і растлумачылі беларускія прыказкі і прымаўкі. Дзеці праявілі эрудыцыю і добрае веданне роднай мовы, за што і былі ўзнагароджаны дыпломам і салодкімі пачастункамі.

Нашы продкі – бацькі, дзяды і прадзеды – нямала зрабілі для таго, каб наша беларуская мова была прызнанай роўнай сярод іншых моў свету. Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа і ўмейце дасканала валодаць ёю.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля