Беларуская святая, асветніца – Еўфрасіння Полацкая

Да Дня памяці (5 чэрвеня) святой Еўфрасінні Полацкай у гарадской бібліятэцы №8 імя Еўфрасінні Полацкай для вучняў 3 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 18 г. Бабруйска” адбыўся пяты занятак культурна-асветніцкага праекту “Кніжкіна гісторыя”.

Занятак быў прысвечаны нашай знакамітай суайчынніцы, асветніцы, святой Еўфрасінні Полацкай. Дзеці даведаліся пра жыццё і духоўныя подзвігі Еўфрасінні, пагарталі фіксімільнае выданне “Жыціе блажэннай Еўфрасінні, ігуменні манастыра Уседзяржыцеля Святога Спаса ў горадзе Полацку”, пачулі цікавую і загадкавую гісторыю знакамітага Еўфрасіннеўскага Крыжа, пазнаёміліся з творамі мастацтва, прысвечанымі знакамітай на ўвесь свет беларускай асветніцы. Напрыканцы мерапрыемства рабяты спрабавалі напісаць некалькі словаў і сказаў гусіным пяром, так, як гэта рабіла сама Еўфрасіння.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля