Я ў свет нясу святло

У рамках праекта “У салдата выхадны” бібліятэкар гарадской бібліятэкі №7 ім. А.А.Шагенцукава для вайскоўцаў асобага спецыяльнага батальёна міліцыі вайсковай часці №5527 правяла літаратурную замалёўку “Я ў свет нясу святло”, прысвечаную да 75-годдзя беларускай паэткі Раісы Баравіковай.

Бібліятэкар расказала вайскоўцам цікавые факты з жыцця і творчасці паэткі. Узгадала, што імя Раісы Баравіковай  сёння адно з самых гучных у літаратурнай прасторы. Тонкі лірык, неверагодны фантазёр, аматар і знаўца гісторыі, яна працуе ў многіх жанрах, умее зацікавіць розную аўдыторыю. У яе творах дамінуе тэма кахання, прага высокага духоўнага ідэалу, роздум аб жыцці, абавязку перад сваім народам, разважанні пра долю жанчыны, вернасць, пошукі чалавечага шчасця.

Завяршылася мерапрыемства праглядам  электронай прэзентацыі “Творчасць Раісы Баравіковай”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля