Майстэрства слова

У 2022 годзе беларускаму літаратурна-мастацкаму часопісу “Полымя” спаўняецца 100 гадоў. Гэты часопіс – знакавы не толькі для беларускай літаратуры, але і для беларускай культуры цалкам. Літаратурна-мастацкія перыядычныя выданні на сучасным этапе з’яўляюцца захавальнікамі культуры, маюць вялікае значэнне для стварэння адзінай сацыя-культурнай прасторы. Часопіс “Полымя” – старэйшае выданне, гісторыя якога звязана с лепшымі дасягненнямі айчыннай літаратуры. На яго старонках упершыню былі надрукаваны творы Я. Коласа, І. Мележа, І. Шамякіна, Я. Брыля, М. Танка і іншых пісьменнікаў Беларусі. Выданне ўключана ў Пералік навуковых выданняў Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь для публікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па філалагічных навуках.

Рэдакцыя часопіса падтрымлівае лепшыя традыціі і адлюстроўвае літаратурнае жыццё Беларусі ў яго шматстайнасці, знаёміць чытачоў з лепшымі ўзорамі сучаснай беларускай і замежнай літаратуры.

Прапануем азнаёміцца з дайджэстам “Майстэрства слова” і віншуем рэдакцыю і выдавецтва часопіса са 100-годдзем!

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля