Паэт стагоддзя

Імя народнага паэта Беларусі Максіма Танка – адно з пазначаных залатымі літарамі ў гісторыі беларускага прыгожага пісьменства. Юбілей з дня нараджэння гэтага выдатнага пісьменніка і грамадскага дзеяча толькі яшчэ болей выразна падкрэслівае яго велічнасць.  Паэзія Максіма Танка заўсёды была і застаецца невычэрпнай крыніцай духоўнасці і мастацтва.

У дзіцячай бібліятэцы №6 імя М. Астроўскага адбыўся літаратурны партрэт “Паэт стагоддзя”, прымеркаваны да 110-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка. На сустрэчу былі запрошаны вучні 9 “А” класу ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска”.

На мерапрыемстве прагучалі не толькі вершы народнага паэта, але і песні на яго словы. Быў прадэманстраваны біяграфічны фільм пра жыццё і творчасць вялікага паэта. Пасля прагляду са школьнікамі была праведзена “Міні-віктарына пра творчае жыццё Максіма Танка”. Напрыканцы мерапрыемства ўсе прысутныя змаглі азнаёміцца з літаратурай, прадстаўленай на кніжнай выставе “Дарога, закалыханая жытам”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля