Мы – паэты твае, Беларусь мая родная…

Менавіта гэтыя радкі з верша М. Мятліцкага сталі  назвай сустрэчы з бабруйскімі паэтамі, якая прайшла ў рамках Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” у цэнтральнай гарадской біблятэцы імя М.Горкага.

Беларусь! Любая Радзіма! Многія беларускія аўтары ў розныя часы прысвячалі свае творы роднай зямлі.

Цікава гучаць радкі Янкі Сіпакова: “У нас не горача і не холадна. У нас не сыра і не суха. Праўда, часам бывае і холадна, і горача, і сыра, і суха. Але ў асноўным – памяркоўна. Бо і клімат у нас такі – памяркоўна-кантынентальны!”. Вось такія ж і самі беларусы: памяркоўныя, сумленныя, працавітыя і добразычлівыя.

Шмат прыгожых радкоў можна знайсці пра Беларусь у вершах беларускіх паэтаў. Ёсць такія паэты і ў Бабруйску. Свае вершы ў гэты дзень для вучняў 7 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска” чыталі таленавітыя бабруйскія паэты: Н. Акушка, К. Собалева і Р. Багук. Вершы самыя разнастайныя, сур’ёзныя і рамантычныя, патрыятычныя і лірычныя, пра прыгажосць роднай прыроды і роднага горада. Час праляцеў вельмі хутка. Як адзначыла классны кіраўнік Янгуразава Антаніна Алексееўна, на такія сустрэчы патрэбна значна больш часу, бо сучаснай моладзі вельмі карысна далучацца да прыгожага паэтычнага слова.

Дарэчы, у нашай бібліятэцы ёсць кнігі бабруйскіх майстраў слова (серыя “Бобруйский почерк”). Запрашаем пачытаць!

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля