Кніжная спадчына Францыска Скарыны

У гарадской бібліятэцы № 8 імя Еўфрасінні Полацкай для вучняў 4 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа № 18 г. Бабруйска» прайшоў чарговы культурна-асветніцкі занятак праекта «Кніжкіна гістрыя» пад назвай «Кніжная спадчына Францыска Скарыны». Дзеці даведаліся пра наватарствы Скарыны ў галіне кнігадрукавання, пра адметнасці надрукаваных ім кніг, а таксама, пра афармленне Скарынаўскіх кніг і яго знакамітыя гравюры.

Вучні пазнаёміліся з факсімільнымі выданнямі друкаваных кніг Францыска Скарыны, з копіямі арыгінальных, найбольш добра захаваўшыхся кніг, якія зараз знаходзяцца ў бібліятэках і музеях Беларусі, Расіі і іншых краін.

У другой часцы мерапрыемства дзеці паспрабавалі зрабіць сваю ўласную пячатку і адбітак з яе.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля