Зямля бацькоў- жыцця крыніца

Сёння  супрацоўнікі бібліятэкі №4 ім. Б.М. Мікуліча правялі пазнавальную гадзіну “ Зямля бацькоў- жыцця крыніца”. Для вучняў 2 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа №32 г. Бабруйска”. Сёння мы гаварылі пра хараство беларускай прыроды, пра разнастайнасць рамёстваў, пра багацце нашай роднай мовы і таксама пра знакамітых людзей нашай Бацькаўшчыны, яе гісторыю. Нашы землякі- гэта сапраўдны гонар нашай краіны.Дзецям цікава было даведацца пра знакамітага нашага земляка В.Дуніна- Марцінкевіча, заснавальніка беларускага тэатра. Пра яго жыццё і творчасць. Пад час мерапрыемства дзеці знаёміліся з беларускімі народнымі гульнямі,разгадалі віктарыну,а таксама зазірнулі ў “Моўны куфэрак”, адкрылі скарбонку беларускіх песень.І вялікае захапленне атрымаў  тэатралізаваны паказ беларускай казкі.

snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake