Таямніцы роднай мовы

Дзень роднай мовы, які адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага з 2000 года, у гарадской бібліятэцы імя А.С. Пушкіна пазначаны чырвоным днём календара. Традыцыйна гэты дзень праходзіць пад  дэвізам “Размаўляем па-беларуску разам”. Гэты год таксама  не стаў выключэннем.

У дзень свята на моўны турнір «Таямніцы роднай мовы» былі запрошаны навучэнцы  6 класа ДУА «Гімназія №3 г.Бабруйска». Дзве каманды “Васілёк” і  “Пралеска” ўдзельнічалі ў спаборніцтве за званне лепшага знаўцы беларускай мовы. Спаборніцтва складалася з 10 заданняў  мовазнаўчага зместу, якія былі накіраваны не толькі на праверку ведаў дзяцей па роднай мове, але і на іх паглыбленне. У выніку цікавай і сумленнай барацьбы з невялікай перавагай у колькасці балаў перамогу атрымала каманда “Пралеска”. Усе каманды былі ўзнагароджаны памятнымі дыпломамі, а завяршаючым акордам мерапрыемства стала вуснае пажаданне-зварот вядучай для  ўсіх прысутных быць разам з тымі,  хто думае пра  будучыню роднай мовы, размаўляе на ёй, бо беларуская  мова – спрадвечная гаспадыня на сваёй зямлі і іншай мовы нам не трэба!

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля