Вітаем кніжку беларускую

Кніга – скарбніца ўсіх багаццяў, лекі для душы чалавечай, крыніца мудрасці, якія немагчыма спасцігнуць цалкам. Менавіта з кніг пачынаецца выхаванне чалавека і грамадзяніна. Кніга дае духоўны спажытак, прымушае думаць, ацэньваць падзеі і паводзіны герояў, вучыць аддана служыць Радзіме, любіць родную зямлю, сваіх бацькоў, вучыць працаваць і сябраваць. 17 мая ў межах праекта “Я – маленькі беларус” для дзяцей з ДУА “Дзіцячы сад №18 г.Бабруйска” прайшла абагульняючая гадзіна “Вітаем кніжку беларускую”. Дзецям было прапанавана “падарожжа” у мінулае. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся шмат цікавага пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства і кнігадрукавання, а таксама пра выдатных беларускіх асветнікаў. Потым бібліятэкар пазнаеміла дзяцей з беларускімі кнігамі, якія есць  у бібліятэцы. Напрыканцы мерапрыемства яна прачытала ўслых казку Анатоля Зэкава “Непаслухмяны Чмелік”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля