Край блакітных азёраў і рэк

У гарадской бібліятэцы № 8 імя Еўфрасінні Полацкай для вучняў 4-х класаў ДУА “Сярэдняя школа № 26 г. Бабруйска” прайшла пятая экспрэс-вандроўка пазнавальна-адукацыйнага праекту “Гэта мая КРАІНА!” пад назвай “Край блакітных азёраў і рэк”. Такім краем, а яшчэ “Беларускім Паазерьем” называюць Віцебскую вобласць. Дзеці зрабілі віртуальнае падарожжа ў абласны цэнтр Віцебск, самы старажытны беларускі горад Полацк, даведаліся пра гісторыю Полацкага Сафійскага сабора і Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, пазнаёміліся з прыроднымі славутасцямі Віцебшчыны – Рэспубліканскім ландшафтным заказнікам “Ельня” і Нацыянальным паркам “Браслаўскія азёры”. У канцы мерапрыемства дзеці разгадалі крыжаванку “Гарады Віцебшчыны”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля