Песня пра зубра

У гісторыі сусветнай культуры ёсць нямала прыкладаў, калі сапраўднае значэнне вялікага пісьменніка суайчыннікі адкрывалі і ўсведамлялі толькі праз многія дзесяцігоддзі і нават стагоддзі. Менавіта такі лёс Міколы Гусоўскага, які атрымаў еўрапейскую славу і сапраўднае прызнанне толькі праз чатыры стагоддзі пасля смерці.

Роўна 500 гадоў спаўняецца сёлета знакамітай паэме Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра”.

Першым памкненнем Гусоўскага было паказаць моц, сілу і прыгажосць беларускага зубра. Але для сапраўднага майстра гэтага аказалася мала. Аповяд перарос у хваласпеў роднаму краю, яго прыродзе, людзям і ўладарам.

У сваёй паэме аўтар паспрабаваў прадставіць погляд на сваю радзіму. Ён імкнуўся ўславіць усё тое, з чым у яго свядомасці асацыіруецца вобраз яго роднай зямлі, яе прыгажосць і непаўторнасць. Ён апісвае беларускія лясы, багатыя на свае дары, узаемазвязанасць чалавека, грамадства і прыроды. Шмат у паэме і аўтабіяграфічнага. З тэксту бачна, што Гусоўскі належаў да адважных і спрытных паляўнічых.

Як сапраўдны патрыёт зямлі, як дасканалы мастак, Мікола Гусоўскі загадвае любіць сваю радзіму Беларусь, шанаваць і пашыраць яе нацыянальны змест, і тады будзем знанымі ў глабальным свеце як беларусы і будзем годна займаць “свой пачэсны пасад між народамі” вечна.

Давайце разам пагартаем старонкі гэтага цудоўнага твора і ўспомнім самыя цікавыя моманты!

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля