Асветнікі беларускай зямлі

У цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя А.П.Гайдара для наведвальнікаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі  інвалідаў установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Бабруйска” адбылося завочнае падарожжа “Асветнікі беларускай зямлі”, прысвечанае Дню беларускага пісьменства.

Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, што ўпершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным горадзе Полацку. Потым сталіцамі свята сталі Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша і іншыя гарады. У 2023 г. юбілейнае, ХХХ свята духоўнасці, нацыянальнай культуры і кнігадрукавання адбылося у г. Гарадок Віцебскай вобласці – малой радзіме Канстанціна Вераніцына, аўтара вядомай сатырычна-гумарыстычнай паэмы “Тарас на Парнасе” – помніка беларускай літаратуры ХІХ ст. Падчас прагляду прэзентацыя “Беларуская кніга: шляхам стагоддзяў” удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання, пра асветнікаў і першадрукароў зямлі беларускай: Ф.Скарыну, Е.Полацкую, С.Буднага, П.Мсціслаўца, С.Собаля і інш.

Завяршылася завочнае падарожжа знаёмствам з літаратурай, прадстаўленай на выставе-праглядзе “Вітаю цябе, беларуская кніга!”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля