Жыве ў вяках беларускае слова

Дзень беларускага пісьменства – нацыянальнае свята, якое па добрай традыцыі  адзначаецца штогод у першыя выхадныя верасня. Яго канцэпцыя мяркуе паказаць адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай нашага народа, адлюстраваць гістарычны шлях пісьменства і кнігадрукавання. Сталіцай Дня беларускага пісьменства вызначаецца горад, які пакінуў прыкметны след у гісторыі беларускай зямлі, з якім непарыўна звязаны жыццё і дзейнасць выдатных людзей Беларусі розных часоў. У гэтым годзе права прымаць юбілейны, ХХХ Дзень беларускага пісьменства, атрымаў г. Гарадок Віцебскай вобласці. Сімвалічна, што гэты юбілей прайшоў на Віцебскай зямлі, бо яна дала асноўны імпульс развіццю беларускага кнігавыдання. Таксама падчас Дня беларускага пісьменства 2023 года знайшлі сваё адлюстраванне юбілей беларускага савецкага пісьменніка, перакладчыка і драматурга Янкі Маўра, стварэнне паэмы «Тарас на Парнасе» Канстанціна Вераніцына.

4 верасня ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя М.Горкага адбыўся гістарычны экскурс «Жыве ў вяках беларускае слова». Наведвальнікі бібліятэкі пазнаёміліся з гісторыяй станаўлення беларускага пісьменства і кнігадрукавання, успомнілі пра тых, хто стаяў ля іх вытокаў, пра выдатных беларускіх асветнікаў – Францыск Скарына, Кірыла Тураўскі, Сымон Будны. Даведаліся, што за час правядзення, свята набыло агульнанацыянальны статус, стала значнай падзеяй у культурным жыцці краіны.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля