Шляхамі паэмы “Новая зямля”

Мой родны кут, як ты мне мілы

Забыць цябе не маю сілы.

Гэтыя радкі ведае са школьнай пары кожны. Так пачынаецца знакамітая паэма Якуба Коласа “Новая зямля”, стагоддзе з часу напісання якой адзначаецца ў 2023 годзе. З гэтай нагоды ў гарадской бібліятэцы № 8 імя Еўфрасінні Полацкай прайшла гадзіна далучэння да класікі “Шляхамі паэмы “Новая зямля”. Таксама мерапрыемства было прымеркавана да Дня беларускага пісьменства і друку, свята, якое адзначаецца ў першую нядзелю верасня. Удзельнікамі мерапрыемства сталі чытачы бібліятэкі, якія даведаліся пра гісторыю напісання паэмы, прататыпаў галоўных героеў, асноўныя сюжэтныя лініі, а таксама пра значнасць бессмяротнага твора Коласа для беларускай культуры і літаратуры. Чытачы пазнаёміліся і пагарталі выданні “Новай зямлі” розных гадоў, якія маюцца ў фондзе бібліятэкі.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля