Моўны скарб беларусаў

У рамках святкавання дваццатай гадавіны Канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў дзіцячай бібліятэцы №5 з мэтай папулярызацыі моўнай і культурнай разнастайнасці адбылася  інфарміна “Моўны скарб беларусаў”.

Пад час мерапрыемства ўдзельнікам нагадалі, што мова – частка нацыянальнай культуры і гістарычнай спадчыны, што дзякуючы ёй працягваюць існаваць векавыя традыцыі і  духоўныя здабыткі. Маладыя людзі з дапамогай  слайд-прэзентацыі “Над намі слова ўладар”, віктарыны “Мовы пяшчотнай сузор’е” і тэматычнай гульні “Незабыўныя радкі” дакрануліся да крыніц роднай мовы, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі і жарты, даведаліся, чаму наша мова жывая, родная і гаваркая. Кніжная выстава “Шануем мову сваіх продкаў”  прапанавала падборку вядомых твораў класікаў беларускай літаратуры. А каб данесці да  чытачоў прыгажосць і непаўторнасць беларускага слова на працягу мерапрыемства гучалі знакамітыя беларускія мелодыі .

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля