Золата паэзіі Аркадзя Куляшова

Да 110-годдзя з дня нараджэння  таленавітага беларускага паэта Аркадзя Куляшова ў гарадской бібліятэцы №8 імя Еўфрасінні Полацкай арганізавана кніжна-ілюстратыўная выстаўка “Золата паэзіі Аркадзя Куляшова”.

Аркадзь Куляшоў – яркі прадстаўнік беларускай паэзіі ХХ стагоддзя. Яго талент стаіць побач з талентамі Янкі Купалы і Якуба Коласа. На выстаўцы прадстаўлены ілюстрацыі і кнігі з аўтабіяграфічнымі звесткамі жыцця народнага паэта: сям’я, маленства, вучоба, служба ў арміі, ваенныя гады, сябры, першыя пачуцці да дзяўчыны Алесі, якія Аркадзь Куляшоў пранёс праз усё жыццё і песню “Алеся” у выкананні ансамбля “Песняры”.

Увазе чытачоў прадстаўлены першы верш паэта, надрукаваны ў 1926 годзе ў клімавіцкай акруговай газеце “Наш працаўнік”, калі Аркадзю Куляшову было 12 гадоў, цудоўныя лірычныя творы: паэмы “Крыўда”, “Простыя людзі”, “Далёка ад акіяна”, “Варшаўскі шлях”, цыкл вершаў і паэм, аб’яднаных пад назвай “Маналог”, яркія творы куляшоўскай паэзіі перыяду вайны: “Балада аб чатырох заложніках”, “Над брацкай магілай”, “Ліст з палону”, “Балада аб знойдзенай падкове”, “Камсамольскі білет” і вяршыня ваеннай творчасці пра Беларусь і вайну – паэма “Сцяг брыгады”.

Кніжна-ілюстратыўная выстаўка “Золата паэзіі Аркадзя Куляшова” для ўсіх, хто наталяе прагу сваёй душы з крыніц паэзіі. І хоць куляшоўская паэзія стала ўжо класікай, яна не толькі гісторыя нашай літаратуры, яна сугучна нашаму часу, бо як мысліцель ён абганяў свой час.

snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake