Родная мова – крыніца празрыстая

Мова – гэта частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй,працягваюць жыць традыцыі, мова абуджае цікавасць да пазнання свету. Сёння ў свеце шмат цудоўных моў, адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія мілагучнасцю.Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі.Для сваіх маленькіх чытачоў, вучняў 1 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа №10г.Бабруйска” супрацоўнікі бібліятэкі №4 ім.Б.М.Мікуліча правялі літаратурна-музычную кампазіцыю “Родная мова- крыніца празрыстая”.

Дзеці пачулі гісторыю і шлях станаўлення беларускай мовы, гучалі беларускія песні, ды вершы.Нашым удзельнікам былі прапанаваны пытанні-жарты на беларускай мове, якія ім вельмі спадабаліся,а таксама гульні беларускія. Беларуская казка з элементамі тэатралізацыі выклікала хвалю станоўчых эмоцый. Мерапрыемтва скончылася, але асалода  ад сустрэчы засталася.

snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake