Беларускае роднае слова

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята адзначаецца па ініцыятыве Генеральнай асамблеі ЮНЕСКА, з мэтай садзейнічання моўнай і культураный разнастайнасці, падтрымкі нацыянальных моў і культур, захавання нацыянальнай самабытнасці і адметнасці.

Родная мова – спадчына, якая засталася нам ад продкаў. Мова – частка чалавечай культуры, гістарычная спадчына. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Мова забяспечвае непарыўную сувязь паміж носьбітамі, паміж мінулым, сучасным і будучым.

Да свята роднай мовы ў гарадской бібліятэцы № 8 імя Еўфрасінні Полацкай у межах праекта “Беларускія традыцыі” для вучняў 10 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 20 г. Бабруйска” прайшла лінгвістычная віктарына “Беларускае роднае слова”. Вучняў чакалі цікавыя конкурсы на веданне беларускай мовы, таксама рабяты прынялі ўдзел у акцыі “Мілае, любае, роднае слова”, напісаўшы сваё любімае беларускае слова.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля