Да роднай мовы крок зрабі

21 лютага – у Дзень роднай мовы, у дзіцячай бібліятэцы №6 імя М. А. Астроўскага  адбылася акцыя “Да роднай мовы крок зрабі”.

Шматлікія наведвальнікі бібліятэкі ў гэты дзень прынялі ўдзел у акцыі. Іх увазе бібліятэкары прапанавалі: літаратурную віктарыну “Пазнай  пісьменніка па партрэту”, дзе кожны ўдзельнік мог пазнаць беларускага пісьменніка, назваць яго творы і галоўных герояў.

“Сказаў – як звязаў” – такую назву мела літаратурнае даміно, дзе ўсе жадаючыя маглі скласці беларускія прыказкі.

Самыя маленькія ўдзельнікі з задавальненнем гулялі ў інтэлектуальную гульню “Беларускія ўзоры”, дзе з дапамогай пазлаў змаглі скласці народны касцюм беларусаў і азбуку беларускага арнаменту.

У гэты дзень увазе наведвальнікаў была прапанавана кніжная выстава “Жыве ў вяках беларуская мова”, якая знаёміла з навінкамі дзіцячай літаратуры.

У рамках тыдня роднай мовы “Святло роднага слова” працаўнікі бібліятэкі арганізавалі выстаўку ў вокнах “Прыгажосць беларускай мовы”, дзе прапанавалі жыхарам нашага горада пазнаёміцца з прыгожымі беларускімі словамі.

Гульцы атрымалі буклеты, лістоўкі, якія знаёмілі з сучаснымі беларускімі пісьменнікамі, паэтамі і іх творамі. Кожны ўдзельнік акцыі атрымаў цукеркі і асалоду ад гучання роднай мовы.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля