Сэрцам роднага слова краніся

У гарадской бібліятэцы № 7 імя А.А.Шагенцукава адбылася бібліятэчная сустрэча “Сэрцам роднага слова краніся” з удзелам вучняў  5 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 19 г. Бабруйска”.

Падчас сустрэчы вучнi даведалiся пра гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы, пра багацце беларускай культуры, адчулі каларыт роднай мовы, трапнасць яе выразаў.

З вялікім задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі гулялі ў перакладчыкаў, адгадвалі загадкі на беларускай мове, вучыліся самі вымаўляць словы і называць розныя прадметы.

Адчуць прыгажосць і хараство роднай мовы прысутным дапамагло чытанне вершаў класікаў беларускай літаратуры (Я.Купалы, Я.Коласа, М.Танка і інш.), а таксама прагляд відэаматэрыялаў “Беларуская мова – вялікая мова”, “Родная мова – тое, што нас яднае”.

Бібліятэкар звярнула ўвагу вучняў  на матэрыялы кніжнай выставы «Гімн роднай мове», на якой былі прадстаўлены кнігі па гісторыі беларускай мовы, слоўнікі беларускай мовы, вершы, байкі, загадкі і лепшыя творы беларускіх аўтараў.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля