Мова родная, сябруй са мной

Родная мова – выток багацця душы. Да Міжнароднага дня роднай мовы ў гарадской бібліятэцы  імя А.С.Пушкіна адбылося літаратурнае асарці “Мова родная, сябруй са мной”. Увазе прысутных была прадстаўлена кніжная выстава “Слава кніжцы беларускай”, дзе былі прадстаўлены лепшыя выданні беларускай літаратуры. Удзельнікі мерапрыемства прынялі актыўны ўдзел у квілт-віктарыне “Пісьменнікі-юбіляры і іх творы”, у рамках якой чытачы ўспомнілі творы беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў. У 2024 годзе беларуская літаратура адзначае юбілеі некалькіх выбітных аўтараў, чые творы аказалі значны ўплыў на культурную спадчыну краіны. У літаратурным календары на 2024 год можна асабліва вылучыць В.Быкава, А.Куляшова, М.Лынькова, І.Чыгрынава і многіх іншых. Прадстаўлены буклет “Беларуская нацыянальная кухня на старонках мастацкіх твораў” зацікавіў чытачоў сваёй самабытнасцю і цікавымі звесткамі. Мерапрыемства было накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў  карыстальникаў павагі і любві да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля