Свята беларускага слова

21 лютага супрацоўнікі Гарадской бібліятэкі №8 імя Еўфрасінні Полацкай  для маленькіх выхаванцаў ДУА “Яслі-сад №44 г. Бабруйска” правялі гадзіну беларускай мовы “Свята беларускага слова”. Мерапрыемства адбылося ў межах інавацыйнага праекту з ДУА “Яслі-сад №44 г. Бабруйска” – «Внедрение модели формирования культуры межличностного общения детей дошкольного и школьного возраста на православных традициях и ценностях белорусского народа в условиях государственного двуязычия» (2019-2024гг).

З дапамогай “Чароўнага кошыка” дзеці знаёміліся з беларускай мовай, даведаліся чаму ў нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы і на якіх мовах размаўляюць народы свету. Удзельнікі мерапрыемства з захапленнем і цікавасцю пагулялі ў гульню “Назаві па-беларуску”, пазнаёміліся з  такімі беларускімі словамі як – парасон, цацкі, сябры, вясёлка, імбрык і інш. Падчас гульні “Родныя словы”, разам з бібліятэкарам, запісалі на папяровыя кветкі цікавыя беларускія словы і склалі цэлы кветкавы беларускамоўны букет. Завяршылася мерапрыемства праглядам кніг на беларускай мове “Мова родная мая”.

snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake