Чытаем па-беларуску!

21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць вельмі важнае свята – Міжнародны дзень роднай мовы. Нам, беларусам, у спадчыну засталася унікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Яе трэба не проста вывучаць і памятаць, на ёй трэба размаўляць.

З гэтай нагоды цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя А.П.Гайдара правяла для вучняў 3 “В” і 4 “В” класай ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Бабруйска”  інфармацыйны ўрок “Чытаем па-беларуску!”. Вучні даведаліся аб тым, што родная мова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і навакольны свет, гэта – частка нацыянальнай культуры, дзякуючы якой, працягваюць існаваць векавыя традыцыі і духоўныя здабыткі.

Пашырыць веды пра багацце роднай мовы дзеці змаглі пры дапамозе конкурсаў “Мудрыя думкі”, “32 літары”, гульні “Назаві адным словам”, віктарыны “Пытанні для кемлівых”. Завяршылася мерапрыемства знаёмствам вучняў з кнігамі, прадстаўленымі на выставе “Жыве у вяках беларуская мова!”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля