Дала мне маці гэту мову

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Беларусь  далучылася да святкавання гэтага свята яшчэ ў 2009 годзе. Штогод па ўсёй краіне ладзяць святы, якія спрыяюць  усведамленню і пашырэнню моўных і культурных традыцый беларусаў. Беларусам многія могуць пазайздросціць: у спадчыну нам засталася па-сапраўднаму ўнікальная мова. Гарадская бібліятэка імя А.С.Пушкіна таксама не засталася па-за межамі гэтага свята і разам з навучэнцамі 10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 32 г.Бабруйска” правяла моўны турнір “Дала мне маці гэту мову”. На званне лепшага знаўцы роднай мовы прэтэндавалі две каманды: “Сябры” і “Вандроўнікі”. Яны ўдзельнічалі ў конкурсах: “Перакладчыкі”, “Карэктар”, “Загадкавы”, “Паэтычны” і іншых. Кожны з удзельнікаў свята не толькі змог праявіць сваю эрудыцыю, але і даведаўся, што ў свеце шмат цудоўных моў і пераканаўся ў прыгажосці і непаўторнасці роднай беларускай мовы. Пераможцам турніра стала каманда “Сябры”. На прыканцы мерапрыемства ўсе каманды былі ўзнагароджаны памятнымі дыпломамі і атрымалі  10 вусных парад-пажаданняў ад вядучай, як пачаць размаўляць па-беларуску, каб зрабіць крок да захавання роднай мовы і задумацца аб яе лёсе.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля