21 лютага мы адзначаем Міжнародны дзень роднай мовы. Да гэтай даты супрацоўнікі цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя М.Горкага для вучняў 5 класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Бабруйска” правялі час роднай мовы “З любоўю да роднага слова”.
Падчас мерапрыемства бібліятэкар нагадала звесткі з гісторыі беларускай мовы, пра асаблівасці і неабходнасць выкарыстоўваць яе ў побыце. Адчуць прыгажосць і хараство роднай мовы прысутным дапамагла прачытка вершаў беларускіх пісьменнікаў: Максім Танк “Родная мова”, Уладзімір Дубоўка “Родная мова, цудоўная мова!”, Пімен Панчанка “Родная мова” і іншыя. Дзеці актыўна адказвалі на пытанні бібліятэкара, разгадвалі загадкі, называлі свае любімыя словы на беларускай мове, прымалі ўдзел у конкурсах: “Перакладчыкі”, “Складзі слова”, “Назаві малюнак”. У завяршэнні мерапрыемства вучні атрымалі ў падарунак прыгожыя закладкі для кніг.





















