З мэтай папулярызацыі беларускай мовы і з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ў дзіцячай бібліятэцы № 5 адбыўся ўрок беларусазнаўства “Срэбныя званы матчынай мовы”. Падчас мерапрыемства вучням нагадалі, што мова – частка нацыянальнай культуры і гістарычнай спадчыны, што дзякуючы ёй працягваюць існаваць векавыя традыцыі і духоўныя здабыткі. Прысутныя з дапамогай слайд-прэзентацыі “Цвіце бацькоўская мова непаўторнай кветкай”, віктарыны “Таямніцы роднай мовы” і конкурсаў: “Мы не скажам, мы пакажам”, “Нечаканыя пераўтварэнні”, “Перакладчыкі”, “Хто больш?” дакрануліся да крыніц роднай мовы, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі і жарты, даведаліся, чаму наша мова жывая, родная і гаваркая. Кніжная выстава “Срэбныя званы матчынай мовы” прапанавала падборку вядомых твораў класікаў беларускай літаратуры. Для таго каб данесці да дзяцей прыгажосць і непаўторнасць беларускага слова, на працягу мерапрыемства гучалі знакамітыя беларускія песні і вершы.
Фев 19 2026


















