Казкі з рукавічкі

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мова – душа народа, яго гісторыі, звычаяў і духоўных каштоўнасцей. Гэта свята штогод дапамагае ўсвядоміць значнасць роднага слова, дае пачуццё гонару за культуру свайго народа.

Да Міжнароднага дня роднай мовы гарадская бібліятэка № 8 імя Еўфрасінні Полацкай падрыхтавала шэраг мерапрыемстваў. Для вучняў 4 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 18 г.Бабруйска” ў межах бібліятэчнай акцыі “Роднай мовы гук чароўны” прайшла літаратурная гадзіна “Казкі з рукавічкі”. Дзеці даведаліся пра тое, што такое казка, якія віды казак бываюць, у чым іх асаблівасці, адказвалі на пытанні шматлікіх віктарын па беларускім народным казкам. Напрыканцы мерапрыемства дзеці паглядзелі выдатны беларускі мультфільм “Піліпка” і пазнаёміліся з беларускімі казкамі на выстаўцы “Чароўны свет казак”.

Напярэдадні свята роднай мовы бібліятэкары завіталі ў госці да выхаванцаў старэйшай групы ДУА “Яслі-сад № 44 г.Бабруйска”, дзе правялі казачную інфарміну “Сцежкамі беларускіх казак”. Дзеці здзейснілі займальнае падарожжа ў свет казак, пагаварылі пра станоўчых і адмоўных героеў беларускіх казак, даведаліся чаму нас вучыць казка. Затым бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з беларускай народнай казкай “Каза-манюка”, прачытаўшы яе ўслых. У завяршэнні мерапрыемства дашкольнікі палісталі кнігі казак з фонда бібліятэкі.

1 2 3 4 5