Ад літары да слова. Ад слова да мовы.

У рамках акцыі «Кожная пятніца – роднае, сваё!» у гарадской бібліятэцы № 12 была падрыхтавана кніжная выстаўка “Ад літары да слова. Ад слова да мовы.”, якая прапанавала падборку вядомых твораў класікаў беларускай літаратуры,паказала прыгажосць і мілагутнасць мовы. Падчас выстаўкі бібліятэкар расказала  наведвальнікам пра тое,  што родная мова  з’яўляецца адным з самых галоўных здабыткаў кожнага народа, бо яе з павагай называюць люстэркам  нацыянальнай культуры і захавальнікам нацыянальных традыцый. Удзельнікі мерапрыемства ўспомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі і жарты, даведаліся, чаму наша мова жывая, родная і гаворкая. З інтарэсам прымалі ўдзел у конкурсе “Родная мова…!”,адказвалі на пытанні віктарыны “Дзівосы роднай мовы”, складалі пазл  “А як па – беларуску?”. На працягу мерапрыемства гучалі знакамітыя беларускія вершы ў выкананні ўдзельнікаў мерапрыемства. Напрыканцы прагучалі словы аб тым,што ў нашай краіне захаванню роднай мовы надаецца вялікае значэнне, бо гэта не толькі наша нацыянальная  спадчына, але і генетычны код кожнага беларуса.